У Грузіі дэмантаваны другі помнік Сталіну

Мінулае ночы ў невялікім горадзе Ткібулі на захадзе Грузіі быў дэмантаваны ўжо другі помнік Сталіну.

Як заявілі ўлады Ткібулі, гэта зроблена ў сувязі з агульнай рэканструкцыяй цэнтру гораду.

Раней больш вядомае скульптурная выява Сталіна была выдаленая з музэйнай плошчы ў яго родным горадзе Горы.