Байковай падоўжылі тэрмін пад вартай

Сьвятлана Байкова

Генпракурор падоўжыў тэрмін утрыманьня пад вартай Сьвятланы Байковай яшчэ на 2 месяцы.

Сьледчыя КДБ выявілі факты неабгрунтаванага затрыманьня, прыцягненьня ў якасьці абвінавачаных, зьняволеньня грамадзян пад варту, якія былі дапушчаныя Байковай ў 2006-2007 гадах.

Старшыня КДБ завёў супраць Байковай, якая зьяўляецца сьледчай найважнейшых справах Генпракуратуры, крымінальныя справы паводле артыкулаў 399, 426 Крымінальнага кодэксу.

Скончыць папярэдняе сьледзтва па крымінальнай справе ў дачыненьні Байковай мяркуецца да 24 жніўня.