Нацболаў аштрафавалі

<a href="http://www.svaboda.org/content/article/2080652.html">Акцыя супраць указу №60 на плошчы Свабоды.</a> <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

Затрыманыя падчас акцыі супраць ўказу №&nbsp;60&nbsp;аб рэгуляваньні інтэрнэту актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху прысуджаныя да&nbsp;штрафаў.
Як паведамляе БелаПАН, 23 чэрвеня ў Менску было затрымана дзевяць актывістаў незарэгістраванага руху нацболаў, чатырох зь іх адпусьцілі ўвечары. Пяцёра былі дастаўленыя ў турму на Акрэсьціна.

Суд Цэнтральнага раёна Менску прызнаў іх вінаватымі ў парушэньні правілаў правядзеньня масавых акцый і аштрафаваў на суму ад 175 да 875 тысяч рублёў.

23 чэрвеня а 19 гадзіне актывісты НБП выйшлі на плошчу Свабоды, трымаючы ў руках аркушы з надпісам «Свабоду інтэрнэту!». Маладыя людзі прастаялі каля трох хвілін, пасьля чаго супрацоўнікі палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня затрымалі іх.