Мядзьведзеў ня выключае, што пойдзе на другі тэрмін

Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрый Мядзведзеў у часе выступу ў Стэнфардскім унівэрсытэце ў Каліфорніі (ЗША) сказаў, што ня выключае, што будзе балятавацца на другі прэзыдэнцкі тэрмін.

Мядзьведзеў заявіў, што Расея павінна як мага хутчэй вырашыць праблемы Паўночнага Каўказу для забесьпячэньня нармальнага разьвіцьця краіны.