Ад міжэтнічнага гвалту ў Кіргізстане працягваюць гінуць людзі

Паводле апошніх афіцыйных зьвестак колькасьць загінулых у Кіргізстане дасягнула 258 чалавек, больш за тысячу знаходзіцца ў шпіталях.

Нягледзячы на пэрыядычнае ўзнаўленьне міжэтнічнага гвалту ў краіну ўжо вярнулася 70 тысяч узбэкаў, што ўцяклі раней ва Ўзбэкістан ратуючыся ад пагромаў.

У нядзелю ў краіне мае адбыцца рэфэрэндум па новай канстытуцыі. На верасень заплянаваныя парлямэнцкія выбары.