У Стамбуле адбываецца рэгіянальны саміт

Лідэры 13 паўднёва-ўсходніх краінаў Эўропы ўдзельнічаюць у рэгіянальным саміце, які адбываецца сёньня ў Стамбуле. Абмяркоўваюцца праблемы бясьпекі і супрацоўніцтва.

Напярэдадні міністар замежных справаў Турэччыны Ахмед Давутаглу заявіў, што НАТО і Эўразьвяз павінны трымаць свае дзьверы адчыненымі для ўсіх балканскіх краінаў. Сёньня прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч заклікаў Эўразьвяз адкрыта сказаць ягонай краіне, ці жадае далучэньня Сэрбіі да зьвязу 27 краінаў