Тэлефонная гутарка паміж С.Сідорскім і А.Мілерам

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер сёньня ў ходзе тэлефоннай размовы абмеркавалі шляхі ўрэгулявання газавай спрэчкі, паведамляе прэсавая служба беларускага ўраду.

Кіраўнік беларускага ўрада давёў расейскаму боку пазыцыю Беларусі па ўрэгуляваньні газавай спрэчкі і падкрэсьліў неабходнасьць пагашэньня Расеяй запазычанасьці за транзыт.

Прэсавая служба беларускага ўраду паведамляе, што па выніках размовы паміж бакамі дасягнутая дамоўленасьць аб працягу кансультацый па мэханізмам пагашэньня ўзаемных запазычанасьцяў