Ці валодае Беларусь тэхнічнымі магчымасьцямі, каб абмежаваць транзыт? Удакладняе былы адказны супрацоўнік Кобрынскай управы магістральных газаправодаў Аляксандар Мех:
“Па тэрыторыі Беларусі праходзяць два газаправоды. Першы зь іх — “Ямал-Эўропа”, які цалкам зьяўляецца расейскім і транзытным. Гэта трансгранічная труба, яна проста праходзіць празь Беларусь у Польшчу і Нямеччыну.
Ёсьць яшчэ адзін газаправод, што належаў раней “Белтрансгазу”, але ж і ён на сёньня на 50% належыць Расеі”.
Суразмоўца падкрэсьлівае, што на тэрыторыі Беларусі абодва названыя газаправоды абслугоўваюць спэцыялісты “Белтрансгазу”. Іх кіраўніцтва ня мае ніякіх падставаў для спыненьня транзыту. Хіба толькі Лукашэнка прымусіць сілавым рашэньнем:
“Сапраўды, спыніць транзыт практычна немагчыма. Толькі калі будзе загад і тыя людзі, якія працуюць тут, атрымаюць цьвёрды загад. У Беларусі ў гэтым сэнсе ўсё магчыма…”