Колькасьць ахвяраў сутыкненьняў на поўдні Кіргізстану перавысіла 250

Гэтыя дадзеныя агучылі сёньня ў міністэрстве аховы здароўя краіны. Болей за 2 тысячы чалавек зьвярнуліся па мэдычную дапамогу.
У сувязі з адноснай стабілізацыяй абстаноўкі ў рэгіёне, кіргіскія ўлады скарацілі камэнданцкі час ў Ошскай вобласьці на тры гадзіны.

Часовая кіраўніца краіны Роза Атунбаева заявіла, што намечаны на 27 чэрвеня рэфэрэндум па новай канстытуцыі адбудзецца, нягледзячы на напружанасьць сытуацыі на поўдні, у выніку чаго краіну пакінулі тысячы ўцекачоў.