У кіргіскім Ошы знойдзеная вялікая партыя наркотыкаў і зброі

Як паведамляе прэсавая служба МУС Кіргізстану, наркотыкі і зброя былі знойдзеныя ў адным з дамоў мясцовым мікрараёне “Чаромушкі”. Гэта 4 кг опію і болей за 9 кг гераіну, пісталеты Макарава, сотні патронаў ды іншае.