Эгіпет прызнаў выцек нафты ў Чырвоным моры

Улады Эгіпту прызналі, што адна з нафтавых плятформаў у Чырвоным Моры выпускае частку нафты ў ваду. У выніку былі забруджаныя пляжы Гургады - адной з найпапулярнейшых курортных зонаў краіны.

Аварыя была выяўлена на мінулым тыдні. Афіцыйны Каір сьцьвярджае, што выцек нафты ў ваду быў нязначны і "збольшага ліквідаваны". Падрабязнасьцяў аб аб'ёмах выцеку і работах па ліквідацыі наступстваў здарэньня, аднак, не падаецца.