У Емэне ваеўнікі зрабілі напад на будынак спэцслужбаў

Напад на будынак спэцслужбаў ў горадзе Адэн на поўдні краіны суправаджаўся напружанай перастрэлкай. Агенцтвы паведамляюць, што трое супрацоўнікаў спэцслужбаў загінулі. Мясцовыя ўлады мяркуюць, што напад магла арганізаваць групоўка "Аль-Кайда", якая нядаўна заклікала сваіх прыхільнікаў ўжываць сілу супраць ураду.