У Вене памёр сэрбскі архітэктар Багданавіч

Пра сьмерць 87-мігадовага прафэсара Богдана Багданавіча ў выніку сардэчнага прыступу паведаміла аўстрыйскае агенцтва АРА. Богдан Багданавіч вядомы як прадстаўнік і тэарэтык сымболіка-рамантычнага напрамку ў мэмарыяльнай архітэктуры Югаславіі. Сярод ягоных праектаў – мэмарыяльны комплекс на месцы былога канцэнтрацыйнага фашысцкага лягеру Ясеновац ў Харватыі.
Багдановіч таксама быў мэрам Бялграду ў пэрыяд 1982-1986, ён публічна аспрэчваў палітыку Слабадана Мілошавіча. У Вену пераехаў у 1993.