Міжнародная фэдэрацыя футболу (ФІФА) зьняпраўдзіла чуткі, нібыта чатыры футбалісты зборнай КНДР зьніклі на чэмпіянаце сьвету па футболе. Прадстаўнік ФІФА сказаў, што ўсе 23 гульца зборнай КНДР знаходзяцца ў гатэлі, дзе разьмясьцілася каманда. У чацьвер у некаторых СМІ зьявілася інфармацыя, што чацьвёра футбалістаў Паўночнай Карэі зьніклі і нібыта папрасілі палітычнага прытулку.