Чатыры паліцыянты і дзесяць узброеных нападнікаў загінулі ў сутычцы ў Дагестане. Расейскі фэдэральны сьледчы камітэт паведаміў, што інцыдэнт адбыўся ў доме каля гораду Дэрбент на ўзьбярэжжы Касьпійскага мора. Перастрэлка пачалася пасьля таго, як ваеўнікі адмовіліся скласьці зброю.
Мясцовыя сьледчыя паведамілі яшчэ пра адзін інцыдэнт у цэнтры Дэрбенту. У выніку яго загінулі чатыры ваеўнікі, а адзін паліцыянт быў паранены.
Мясцовыя сьледчыя паведамілі яшчэ пра адзін інцыдэнт у цэнтры Дэрбенту. У выніку яго загінулі чатыры ваеўнікі, а адзін паліцыянт быў паранены.