Беларуская дыктоўка ў Расеі — у гонар Васіля Быкава

У дзень нараджэньня Васіля Быкава, 19 чэрвеня, у бібліятэцы нацыянальных літаратур Санкт-Пецярбургу адбудзецца беларуская дыктоўка ў гонар народнага пісьменьніка Беларусі.

Арганізатарамі акцыі выступае беларуская моладзь Санкт-Пецярбургу і Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Тэкстам для дыктоўкі стане ўрывак з кнігі мэмуараў Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому». Чытаць яго будзе вядомы беларускі бард Алесь Камоцкі.

Арганізатары акцыі запрашаюць усіх прыхільнікаў творчасьці Васіля Быкава ўшанаваць памяць пісьменьніка, узяўшы ўдзел у напісаньні дыктоўкі, паведамляе БелаПАН.