За зварот Някляева да моладзі затрымалі актывістаў і журналістаў

Уладзімер Някляеў

У эканамічным і лінгвістычным унівэрсытэтах, а таксама ў БДУ затрыманыя актывісты кампаніі "Гавары праўду". Затрыманьні адбыліся ў той час, калі актывісты распаўсюджвалі зварот Уладзіміра Някляева да абітурыентаў
Як паведамляюць затрыманыя, іх зьбіраюцца завезьці ў Заводзкі, Маскоўскі і Фрунзенскі РУУСы адпаведна.

Адзін з актывістаў кампаніі, Міхась Пашкевіч, заявіў, што супрацоўнікі бясьпекі ўнівэрсытэту адмовіліся патлумачыць, паводле якога юрыдычнага дакумэнту ў ВНУ нельга было раздаваць улёткі са зваротам паэта да моладзі.

Супрацоўнікі бясьпекі, у сваю чаргу, палічылі гэта парушэньнем парадку і выклікалі міліцыю.

Паводле актывіста "Гавары праўду" Юрыя Алейніка, у Менску пасьпелі раздаць каля трох тысяч улётак са зваротам лідэра кампаніі Ўладзіміра Някляева да моладзі.

Зварот Някляева да моладзі ўтрымліваў у сабе пажаданьні правільнага выбару правільных шляхоў.