Экспартнае мыта на нафту ў Расею з 1 ліпеня можа зьнізіцца на 43 даляры

Экспартнае мыта на нафту ў Расейскай Фэдэрацыі з 1 ліпеня можа скласьці 248,8 даляраў за тону. Мыта ад 1 чэрвеня складае 292,1 даляры за тону.
Гэтая лічба вынікае з разьлікаў агенцтва Інтэрфакс на падставе дадзеных маніторынгу коштаў на нафту з 15 траўня па 14 чэрвеня.

Паводле кіраўніка зводна-аналітычнага аддзела Мінфіна РФ Аляксандра Саковіча, сярэдні кошт расейскай нафты за пэрыяд маніторынгу з 15 траўня па 14 чэрвеня склаў 71,28356 даляраў за барэль.

Узровень мыта ў такім выпадку можа быць усталяваны ў памеры 248,86 даляраў за тону. Такім чынам, стаўка экспартнага мыта з 1 ліпеня можа быць усталяваная на ўзроўні 248,8 даляраў за тону.