Напад на калёну гуманітарным грузам у Кіргізстане

На поўдні Кіргізстану адбыўся напад на калёну аўтамабіляў з гуманітарным грузам.

Як паведамілі ІТАР-ТАСС у рэспубліканскім МНС, позна ноччу ў прыгарадзе гораду Ош на шашы з аэрапорту ў горад на калёну з 12 машынаў напалі невядомыя.

Яны закідвалі аўтамабілі камянямі. Тым ня менш, груз быў дастаўлены па прызначэньні.