Барак Абама зьвернецца да амэрыканцаў

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня выступіць па нацыянальным тэлебачаньні з Авальнага кабінэту Белага Дому – пасьля таго, як вернецца з рэгіёну, які церпіць ў выніку буйнога разьліву нафты са сьвідравіны ў Мэксыканскай затоцы.

Тым часам, кіраўнікі нафтавых кампаніяў рыхтуюцца да слуханьняў у Кангрэсе ў справе экалягічнай бясьпекі.