Беларусь абраная намесьніцай старшыні 65-й сэсіі Генасамблеі ААН

Беларусь была вылучана на гэтую пасаду групай усходнеэўрапейскіх дзяржаваў. Старшынёй 65-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН абралі Швайцарыю, якую прадстаўляе Ёзаф Дайс.
Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на прэсавую службу беларускага МЗС.

Паводле МЗС, у ходзе пасяджэньня намесьнікамі старшыні ГА ААН таксама абраныя: ад Афрыкі — Батсвана, Гамбія, Маўрытанія, Сэнэгал, Судан, ад Азіі — Аўганістан, Інданэзія, ААЭ, Пакістан, Узбэкістан, ад Лацінскай Амэрыкі і краін Карыбскага басэйну — Нікарагуа, Сурынам, Эквадор, ад Заходняй Эўропы — Люксэмбург.