У Калюмбіі вызвалілі з палону трох вайскоўцаў

У Калюмбіі вызвалілі трох вайскоўцаў, якія правялі 12 гадоў у палоне ў ультралевых паўстанцаў з групоўкі ФАРК. Калюмбійскія ўлады паведамілі, што ў апэрацыі вызваленьня закладнікаў удзельнічалі каля 300 байцоў сілаў бясьпекі.

Генэрал Луіс Мэнд'ета, палкоўнік Энрыке Мурыльё і сяржант Арбей Дэльгадо былі выкрадзеныя ваеўнікамі ў 1998 годзе. Яшчэ адзін афіцэр, падпалкоўнік Уільям Даната, у часе апэрацыі ўцёк у джунглі. Пакуль невядома, дзе ён знаходзіцца.

Пры вызваленьні выкрадзеных загінуў адзін вайсковец.