35 чалавек патанулі ў Індыі

Як найменей 35 чалавек патанулі сёньня на поўначы Індыі ў выніку крушэньня пасажырскага судна на рацы Ганг. Паліцыя паведамляе, што перагружаны вадаплаў перавозіў пілігрымаў да мясцовай індуісцкай сьвятыні.

Ужо знайшлі целы 12 чалавек. 25 пасажыраў самастойна дабраліся да берага.