Іранская апазыцыя абяцае працягваць барацьбу

Іранскі апазыцыйны лідэр Хасейн Мусаві паабяцаў працягнуць барацьбу супраць існуючага рэжыму, не гледзячы на сёньняшнюю адмену вулічных акцыяў, прымеркаваных да гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў у Іране. Мусаві заклікаў прыхільнікаў працягнуць "нашы мірныя мэтады барацьбы", і перш за ўсё, пашыраць інфармацыю пра становішча ў краіне, заявіўшы, што рэжым баіцца гэтага больш за ўсё. Лідэры апазыцыі сёньня адмянілі акцыі пратэсту, каб яны не скончыліся гвалтоўнымі дзеяньнямі з боку ўладаў