У Баку разагнаная акцыя апазыцыі

У сталіцы Азэрбайджану паліцыя разагнала акцыю пратэсту апазыцыйнай партыі "Мусават" і палітычнага блёку "Саюз за дэмакратыю". Удзельнікі патрабавалі забясьпечыць свабоду сходаў і дэмакратычнасьць парлямэнцкіх выбараў, што прйодуць у лістападзе, і таксама вызваленьня палітзьняволеных. Аднак паліцыя не дазволіла прыхільнікам апазыцыі сабрацца ў парку, дзе плянаваўся мітынг. Каля 30 чалавек былі затрыманыя. Улады патлумачылі, што акцыя была несанкцыянаваная