Удар па талібах у Пакістане

У Пакістане быў нанесены паветраны ўдар па пазыцыях баявікоў талібану. Мясцовыя ўлады паведамляюць пра 10 забітых. Мэтай ўдараў быў канчатковы разгром групоўкі талібаў, што ўкрылася ў гэтым раёне. Апэрацыя ў рэгіёне Оракзай пачалася пасьля таго, як баявікі былі выцесьненыя з раёну Паўднёвы Візірыстан. Улады заяўляюць, што каля 200 тысячаў цывільных жыхароў, якія пакінулі Оракзай, хутка здолеюць вярнуцца ў свае дамы