У Славаччыне -- парлямэнцкія выбары

У Славаччыне сёньня праходзяць парлямэнцкія выбары. 2400 кандыдатаў ад 18 партыяў прэтэндуюць на 150 дэпутацкіх крэслаў. За некалькі дзён да галасаваньня ў прэсе зьявілася публікацыя размовы, якая нібыта сьведчыць, што кіроўная Сацыял-дэмакратычная партыя атрымлівала нелегальнае фінансаваньне. Лідэр партыі Робэрт Фіко назваў гэты запіс фальшыўкай. Паводле апошніх апытаньняў, сацыял-дэмакраты могуць перамагчы, але гэтага будзе недастаткова для атрыманьня большасьці ў парлямэнце