9 чалавек ахвярамі тэракту ў Іраку

На поўначы Іраку ў выніку выбуху загінулі як найменей 9 чалавек, дзесяткі параненыя. Сярод загінулых – двое амэрыканскіх вайскоўцаў. Паведамляецца, што сьмяротнік падарваў сябе ў аўтамабілі побач з патрульнай службай амэрыканскіх войскаў.

Прадстаўнік камандаваньня войска ЗША ў Іраку пацьвердзіў гібель амэрыканскіх жаўнераў.