Расьце колькасьць ахвяр міжэтнічных сутыкненьняў у Кіргізстане

Паводле апошніх зьвестак колькасьць загінулых пад час забурэньняў у паўднёвакіргіскім горадзе Ош вырасла да 12 чалавек. Паранена - больш за 120. У большасьці пацярпелых агнястрэльныя раненьні.

Намесьнік ачольніцы Часовага ўраду Кіргізстану Азімбек Бекназараў заявіў, што начныя беспарадкі ў Ошы мелі міжэтнічны характар.

У горадзе жыве вялікая узбэцкая дыяспара, існуе моцнае міжэтнічнае напружаньне.