НАТО адданае дыялёгу з Украінаю

У Брусэлі на паседжаньні Рады НАТО-Ўкраіна сёньня абмяркоўваліся шляхі разьвіцьця двухбаковага супрацоўніцтва пасьля прыходу да ўлады ва Ўкраіне новых прэзыдэнта і ўраду.

Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заявіў пра намер альянсу разьвіваць і ўмацоўваць дыялёг з Кіевам. Міністар абароны Ўкраіны Міхайла Ежаль таксама заявіў пра неабходнасьць канструктыўнага вайскова-палітычнага супрацоўніцтва з НАТО. Пры гэтым міністар адзначыў, што новы замежнапалітычны курс Украіны не прадугледжвае яе ўдзелу ні ў якіх блёках.