Галоўны трэнэр беларускіх фрысталістаў Мікалай Казека ў інтэрвію "Советской Белоруссии" расказаў, што Цімафей і Асоль Сьлівец неўзабаве зьбіраюцца перайсьці пад сьцягі іншай зборнай. Прынамсі падчас нядаўняй атэстацыі брат і сястра адмовіліся падпісваць новыя кантракты.
Самі фрыстайлісты ад камэнтароў устрымліваюцца, аднак адмыслоўцы робяць выснову, што, хутчэй за ўсё, "пераманьваюць" Сьліўцоў расейцы. Атрымаць гатовы матэрыял да хатняй Алімпіяды 2014 году куды прасьцей, чым за кароткі час паспрабаваць падрыхтаваць уласныя кадры. Асоль зусім мала не хапіла, каб трапіць на п'едэстал на нядаўніх гульнях у Ванкувэры.
Цімафей таксама паказвае высокія вынікі. Дарэчы, Казека прызнаўся, што Цімафей прасіў падвышэньня заробку, а за матэрыяльнымі стымуламі ў Расеі справа не стане – тамтэйшыя прыбыткі спартоўцаў несувымерныя зь беларускімі.
Ад'езд таленавітых лыжных акрабатаў стане сур'ёзнай стратай для беларускага спорту. У жаночым фрыстайле адэкватнай замены Асоль Сьлівец практычна няма, а ў мужчынаў усё больш пераважваюць узроставыя атлеты.