У Паўднёвай Карэі пацярпела катастрофу касьмічная ракета

У сродках масавай інфармацыі паведамляецца, што запушчаная сёньня паўднёвакарэйская касьмічная ракета для вываду на арбіту спадарожніка, адхілілася ад курсу на вышыні 70 кілямэтраў і ўпала. Сувязь з ракетай зьнікла амаль адразу пасьля запуску.

Запуск ракеты адбыўся з затрымкай на дзень з прычыны збояў у супрацьпажарным абсталяваньні, разьмешчаным побач з касьмічным цэнтрам. Спадарожнік, які плянавалася вывесьці на арбіту, быў абсталяваны прыладамі для вывучэньня глябальнага пацяпленьня і зьменаў клімату.