Беларусь гатова падпісаць Мытны кодэкс, але без агаворак

Пра гэта заявіў Менску намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка, выступаючы на беларуска-польскім эканамічным форуме "Добрасуседства".
Еўдачэнка нагадаў, што Расея і Казахстан падпісалі Мытны кодэкс 28 траўня на пасяджэньні Рады кіраўнікоў ўрада ў Санкт-Пецярбургу, на якім адсутнічаў і кіраўнік ураду Беларусі Сяргей Сідорскі.

"Гэты Мытны кодэкс – з выняткамі", - заўважыў прадстаўнік МЗС, дадаўшы пры гэтым, што Беларусь гатова таксама падпісаць, але без выняткаў.