Пілігрымка зь Беларусі ў Фаціму

Фаціма — санктуарый у Партугаліі, дзе ў 1917 годзе тром пастушкам аб’явілася Маці Божая. Шлях сюды зь Беларусі пралягае амаль праз усю Эўропу.

Арганізатары пілігрымкі — айцец Юры Барок…

…і айцец Вячаслаў Барок

Беларускія пілігрымы.

Партугальская вёска Фаціма вельмі багатая на рэлігійныя і архітэктурныя слыннасьці. Тут цяпер адна з галоўных сьвятыняў сусьветнага каталіцызму.

Пачаўшы ў 1928 годзе, тут да 1953-га году ў памяць аб зьяўленьні Багародзіцы збудавалі базыліку.

Пачаўшы ў 1928 годзе, тут да 1953-га году ў памяць аб зьяўленьні Багародзіцы збудавалі базыліку.

Цяпер тут уражваюць алтары, статуі і маляўнічыя вітражы.

Адзін з найбольш яркіх успамінаў пра Фаціму — крыніца Сэрца Езуса, каля якой шматлікія пілігрымы атрымліваюць Божыя ласкі.

Пілігрымы лічаць абавязковым прайсьці сьцяжынкаю пастушкоў, якія першымі спаткалі Маці Божую. Тут цяпер разьмешчаныя стацыі Крыжовага шляху.

Людзі імкнуцца ў партугальскую Фаціму, каб атрымаць духоўнае аздараўленьне. Просяць яго і для сваіх блізкіх.

Шматлікія калекі моляцца тут аб суцяшэньні ў сваім цярпеньні.

Шматлікія калекі моляцца тут аб суцяшэньні ў сваім цярпеньні.

Штовечар пілігрымы запальваюць зьнічы і зь імі ў руках запаўняюць вялікую плошчу перад базылікай.