Прызначана дата пачатку працы ірацкага парлямэнту

Першае паседжаньне новай кадэнцыі парлямэнту Іраку адбудзецца 14 чэрвеня. Рашэньне аб гэтым прыняў прэзыдэнт Іраку Джаляль Талябані.

Афіцыйныя вынікі выбараў, якія адбыліся ў сакавіку, былі зацьверджаныя толькі два тыдні таму. Да гэтага часу застаецца няпэўнасьць адносна таго, хто будзе прэм’ер-міністрам Іраку. Прыхільнікі дзейнага прэм’ера Нуры аль-Малікі, які заняў на выбарах другое месца, дамовіліся пра кааліцыю з блёкам шыіцкіх партыяў, якія на трэцім месцы. Захоўваюцца шанцы на фармаваньне ўраду і ў Аяда Аляўі, чый сьвецкі блёк заняў на выбарах першае месца.