Прэм'ер Турэччыны гатовы плыць на "флятыліі свабоды"

Прэм'ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што гатовы накіравацца на прарыў ізраільскай блякады сэктару Газы ў складзе наступнай "флятыліі свабоды". Ён сказаў што Анкара будзе працягваць падтрымліваць палестынцаў у Газе, нават калі іншыя краіны адвярнуцца ад іх. Эрдаган таксама заявіў, што не лічыць Хамас тэрарыстычнай арганізацыяй