Ізраіль: міжнароднае расьсьледаваньне не патрэбнае

Ізраіль адкінуў заклікі міжнароднай супольнасьці правесьці міжнароднае расьсьледаваньне гібелі дзевяці пра-палестынскіх актывістаў пад час перахопу ізраільскім спэцназам так званай "Флятыліі свабоды".

Прэсавы сакратар ізраільскага ўраду заявіў, што гэтае патрабаваньне дэманструе наяўнасьць падвойных стандартаў у дачыненьні да яго краіны. З падобнай заявай раней выступіў прэм'ер міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу.

Рада па правох чалавека ААН пастанавіла стварыць камісію для ўстанаўленьня сапраўднай прычыны інцыдэнту. Тэль Авів настойвае, што дастаткова будзе ізраільскага ўнутранага расьсьледваньня. З гэтым ужо пагадзіліся ЗША - галоўны стратэгічны саюзьнік Ізраілю. Вашынгтон, аднак, зазначыў, што правядзе ўласнае расьсьледаваньне гібелі амэрыкаескага грамадзяніна.