Варшава: расейцы сфальшавалі бартавы запіс самалёта Качынскага

Польскі экспэрт абвінаваціў Расею ў падмене стэнаграмы з польскага прэзыдэнцкага самалёта, што разьбіўся пад Смаленскам.

Палкоўнік вайскова-паветраных сілаў Польшчы Барташ Страінскі, які кансультаваў расейскіх экспэртаў пры расшыфроўцы бартавых самапісцаў прэзыдэнцкага ляйнэра, заявіў, што апублікаваныя стэнаграмы -- ня тыя, пад якімі ён ставіў свой подпіс.

Польскі экспэрт указаў на шэраг разыходжаньняў паміж дзьвюмя вэрсіямі. У прыватнасьці, у апублікаваным дакумэнце сьцьвярджаецца, што перад крушэньнем у кабіне самалёта знаходзіўся шэф дыпляматычнага пратаколу МЗС Польшчы Марыюш Казана. Паводле Страінскага, у падпісанай ім вэрсіі дакумэнта прысутнасьць Казаны ў кабіне пацьверджана не была.