Двое загінулі ў часе нападу ў брусэльскім судзе

У Брусэлі два чалавекі загінулі сёньня ў выніку ўзброенага нападу ў гарадзкім судзе. Паведамляецца, што невядомы распачаў страляніну ў часе судовага паседжаньня ў Палацы правасудзьдзя бэльгійскай сталіцы. Загінулі судзьдзя і адзін са службоўцаў, — паведаміў міністар юстыцыі Бэльгіі Стэфан дэ Клерк.

Нападнік уцёк, паліцыя вядзе яго вышук.