Пікет супраць алькагалізацыі беларусаў

Актывісты "Правага альянсу" правядуць пікет на плошчы Бангалор супраць алькагалізацыі насельніцтва Беларусі. Менгарвыканкам дазволіў актывістам правядзеньне акцыі ў фармаце пікету а 18 гадзіне.

Лідэр "Правага альянсу" Юрась Карэтнікаў лічыць, што распаўсюджваньне хваробы можна спыніць, калі праводзіць іншую сацыяльную і эканамічную палітыку.