Расея баіцца тэрору на Алімпіядзе ў Сочы

Кіраўнік ФСБ Расеі заяўляе, што баевікі маюць на мэце сарваць зімовыя Алімпійскія гульні ў чарнаморскім курортным горадзе Сочы ў 2014 годзе. На канфэрэнцыі ў праблемах бясьпекі Аляксандар Бортнікаў заявіў, што "пагроза тэрарыстычных актаў становіцца фактарам, які аказвае сур'ёзны ўплыў на прыняцьце палітычных рашэньняў".

Сочы знаходзіцца побач з праблемным паўночнакаўказскім рэгіёнам, у якім захоўваецца напружанасьць. Там адбываюцца частыя напады на службовых асобаў.