У Грэцыі зноў страйк

У Грэцыі журналісты і працоўныя грамадзкага транспарту ладзяць сёньня 24-гадзінны страйк. Яны пратэстуюць супраць урадавых захадаў жорсткай эканоміі. Паведамляецца, што ў эфіры тэлевізіі і радыё ня будзе выпускаў навінаў. У Афінах ня будзе працаваць грамадзкі транспарт.

Урад Грэцыі прыняў захады жорсткай эканоміі, якія павінны дапамагчы краіне выйсьці з вострага фінансавага крызысу. Гэтыя захады закранулі інтарэсы мільёнаў дзяржаўных служачых і пэнсіянэраў.