Брытанская каралева моцна шакаваная

Брытанская каралева Лізавета Другая заявіла, што моцна шакаваная забойствам 12 чалавек на паўночным захадзе Англіі. Яшчэ ня менш за 25 чалавек былі параненыя.

Паводле паліцыі, 52-гадовы Дэрык Бэрд адчыніў агонь у трох мястэчках – Уайтхэйвэн, Сіскэйл і Эгрэмонт. Матывы нападніка невядомыя. Паліцыя вядзе пошукі меркаванага злачынцы.