Беларусь толькі на сёмым месцы па прамысловым росьце

Рэспубліка Беларусь знаходзіцца на сёмым месцы ў СНД па тэмпах прамысловага росту ў 2010 годзе. Пра гэта сёньня паведаміў Міждзяржаўны статыстычны камітэт Садружнасьці.

Беларусь з 6,1% росту саступае і Расеі, і Ўкраіне, і Казахстану. А найлепшы паказьнік — аж 61,3% — у Кіргізстана. Гэта тлумачыцца тым, што тут на поўную магутнасьць зноў запрацавала залатаруднае прадпрыемства «Кумтор».