Сёмы разгляд справы Меха

Аляксандар Мех

2 чэрвеня аб 11 гадзіне пачнецца паседжаньне па разгляду справы пра затрыманьне кобрынскага актывіста Партыі БНФ Аляксандра Меха.
Гэта ўжо сёмае паседжаньне: спадар Мех некалькі разоў зьвяртаўся ў кобрынскі, берасьцейскі, а таксама Вярхоўны суд. Апошні раз справа вярнулася да разгляду ў Кобрын, але міліцыянты ў суд не зьявіліся. У сувязі з гэтым паседжаньне было перанесенае на 2 чэрвеня.

Аляксандра Меха затрымалі 19 верасьня ў Кобрыне ў цэнтральным парку падчас сьвяткаваньня "Дажынак", калі гуляў там разам з сынам. Яго даставілі ў РАУС, дзе трымалі да таго часу, пакуль з Кобрына не зьехаў Аляксандар Лукашэнка.