Нацбанк Беларусі — самы залежны ад ураду

Нацыянальны банк

Гэта вынікае з дасьледаваньняў, якія правялі экспэрты расейскага Інстытуту эканомікі пераходнага пэрыяду. Яны прааналізавалі палітычную і эканамічную незалежнасьць галоўных банкаў краін былога сацыялістычнага лягеру.
Нацбанк Беларусі трапіў у групу самых залежных разам з банкамі Ўкраіны ды Ўзбэкістану.

Упершыню дасьледаваньне незалежнасьці цэнтральных банкаў правялі яшчэ 22 гады таму. Тады і высьветлілася, што ступень аўтаноміі наўпрост зьвязаная з тэмпамі росту цэн у краіне. Гэта пацьвердзілі і пазьнейшыя дасьледаваньні — чым вышэйшая незалежнасьць, тым ніжэйшая інфляцыя.