Напады курдаў на турэцкіх вайскоўцаў

Сёньня на поўдні Турэччыны курдзкія ваяўнікі абстаралялі з гранатамёту аўтамабіль з турэцкімі вайскоўцамі. 6 вайскоўцаў былі забітыя, 7 параненыя.

Гэта найбуйнейшы напад курдзкіх сэпаратыстаў за апошнія некалькі тыдняў. Ён адбыўся пасьля таго, як лідэр забароненай Кардзкай рабочай партыі Абдула Аджалан, які ўтрымліваецца ў турэцкай турме, абвясьціў, што спыняе высілкі па наладжваньні дыялёгу паміж Турэччынай і курдамі, паколькі, паводле яго, турэцкія ўлады ня робяць належных крокаў насустрач.