Ізраіль пацьвердзіў гібель прапалестынскіх актывістаў

Ізраіль пацьвердзіў гібель больш як дзесяці актывістаў “Свабоднай флятыліі”, якія ў складзе некалькіх караблёў спрабавалі прарваць ізраільскую блякаду паласы Газа.

Караблі з гуманітарнай дапамогай і некалькімі сотнямі прапалестынскіх актывістаў накіроўваліся з Кіпру. Ізраіль заяўляў, што спыніць флятылію.

Ізраільскае камандаваньне заявіла, што вайскоўцы, якія высадзіліся на борт караблёў, падвергліся нападу з прымяненьнем халоднай зброі.

Сярод загіблых ёсьць грамадзяне Турэччыны. Урад Турэччыны, якая выказала пратэст Ізраілю, сабраўся на экстранае паседжаньне.
Групоўка ХАМАС, якая кантралюе паласу Газа, заклікала да паўстаньня супраць Ізраіля.