Забурэньні ў Косава

Прадстаўнікі альбанскага насельніцтва Косава правялі сёньня дэманстрацыю пратэсту супраць галасаваньня на выбарах у мясцовыя органы кіраваньня Сэрбіі.

У горадзе Мітровіца, які падзелены косаўска-сэрбскай мяжой адбыліся сутыкненьні пасьля таго, як некалькі соцен сэрбаў паспрабавалі атакаваць альбанскіх пратэстоўцаў.

Косаўскія альбанцы лічаць правядзеньня сэрбскіх выбараў на іх тэрыторыі - пакушэньнем на свой сувэрэнітэт.