Сустрэліся прэзыдэнты заходнебалканскіх краінаў

Прэзыдэнты Сэрбіі, Босьніі, Харватыі і Чарнагорыі сустрэліся сёньня ў Сараеве, каб абмеркаваць шляхі паляпшэньня адносінаў паміж краінамі на тле захадаў кожнай зь іх стаць сябрам Эўрапейскага Зьвязу. Сустрэча адбылася за некалькі дзён да важнай нарады Эўразьвяз – Балканы, што мае адбыцца таксама ў Сараеве на наступным тыдні.

Эўразьвяз настойвае на тым, што ўсе краіны Заходніх Балканаў павінны разьвіваць добрыя стасункі са сваімі суседзямі, калі яны хочуць далучыцца да блёку 27 эўрапейскіх дзяржаваў.